Top.Mail.Ru
87

«Белавія»: прыпыненне выканання рэйсаў у ААЭ прадоўжана да 19 красавіка

Прыпыненне выканання рэйсаў з Мінска ў ААЭ прадоўжана. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе «Белавія».

«Выкананне рэгулярных рэйсаў у/з Дубая часова прыпыняецца па 19 красавіка ў сувязі з адкліканнем слотаў і дазволаў авіяцыйнымі ўладамі Дубая. Пасажыры адмененых рэйсаў могуць аформіць вяртанне білетаў па месцы іх набыцця», — расказалі ў «Белавія».

Авіякампанія вядзе пастаянны маніторынг сітуацыі і прадаўжае працаваць над атрыманнем новых слотаў і дазволаў на палёты ў Дубай.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю