Top.Mail.Ru
224

«Белавія» пашырыла геаграфію напрамкаў па акцыйных тарыфах

«Белавія» пашырыла геаграфію напрамкаў па зніжаных тарыфах. Пра гэта піша тэлеграм-канал авіякампаніі.



Па 24 верасня ўключна квіткі са зніжкай да 50% ад мінімальных апублікаваных тарыфаў можна набыць па наступных маршрутах: Мінск — Батумі і зваротна (ад BYN 800), Мінск — Кутаісі і зваротна (ад BYN 782), у Сочы і зваротна (ад BYN 679), у Маскву з Мінска і назад (ад BYN 256), у Маскву і назад (ад BYN 256), у Маскву з Брэста і назад (ад BYN 226), з Магілёва і назад (ад BYN 205), з Гомеля і назад (ад BYN 205).

У прэс-службе «Белавія» папярэдзілі, што колькасць білетаў па праматарыфах абмежавана. Купіць іх можна як у адзін бок, так і туды — зваротна. Перыяд падарожжаў — да 25 кастрычніка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю