Top.Mail.Ru
182

Беларусы змогуць зноў бяспошлінна ўвозіць электракары ў 2026 годзе

У 2026 годзе Беларусь зможа бяспошлінна завезці ў краіну 20 тысяч электрамабіляў. Такая дамоўленасць дасягнута кіраўнікамі ўрадаў краін — членаў ЕАЭС падчас Еўразійскага міжурадавага савета, паведамляе mlyn.by са спасылкай на Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК).


Міжурадавы савет ЕАЭС зацвердзіў меру ў выглядзе вызвалення ад выплаты мытнай пошліны на ўвоз электрамабіляў у Беларусь, Арменію і Кыргызстан у 2026 годзе.

Рашэнне датычыцца «чыстых электрычак», якія ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь у колькасці 20 тыс. штук. Для Арменіі і Кыргызстана гэтая лічба крыху меншая і складае 15 тысяч машын (у тым ліку «паслядоўных гібрыдаў»).

Міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў звярнуў увагу, што нулявая размытнёўка для электракараў ужо даказала сваю эфектыўнасць у папярэднія гады. Паводле яго, чакаецца, што мера працягне спрыяць:

  • рынку электрамабіляў;

  • развіццю зараднай інфраструктуры;

  • павелічэнню долі экалагічна чыстага транспарту на тэрыторыі ЕАЭС.

Права на льготу маюць толькі грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, Арменіі і Кыргызстане.

Пры гэтым забаронена перадаваць правы валодання, карыстання і распараджэння электрамабілямі асобам з грамадзянствам або пастаянным месцам жыхарства ў Казахстане ці РФ. У выпадку «паслядоўных гібрыдаў» — таксама забаронена прадаваць іх грамадзянам Беларусі або асобам, якія пастаянна пражываюць у краіне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю