Top.Mail.Ru
215

Беларусы згуляюць з партугальцамі на старце суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе

Стаў вядомы каляндар матчаў зборнай Беларусі па пляжным футболе ў суперфінале Еўралігі, які пройдзе ў італьянскім Віярэджа, паведамляе БелТА.


У стартавым паядынку папярэдняй групы А беларусы 9 верасня згуляюць з дзеючым пераможцам Еўралігі камандай Партугаліі, 10 верасня -- сустрэча з французамі і 12 верасня -- матч з уладальнікамі серабра мінулага сезона італьянцамі. У квартэце В выступяць зборныя Украіны, Швейцарыі, Іспаніі і Даніі. Па выніках першага этапу барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць па дзве лепшыя каманды. Паўфіналы адбудуцца 13 верасня, а паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу пройдуць 14 верасня. У гэтым сезоне беларуская дружына прыняла ўдзел у двух этапах Еўралігі. У Батумі былі разгромлены каманды Турцыі (12:1), Германіі (6:1) і Чэхіі (9:2). Па выніках турніру на чарнаморскім узбярэжжы Грузіі адзін з лідараў беларускай дружыны Анатоль Рабко быў прызнаны найлепшым гульцом спаборніцтваў. У італьянскім горадзе Кастэламарэ-ды-Стабія беларусы перамаглі каманду Малдовы (5:3), атрымалі тэхнічную перамогу над Латвіяй (3:0) і саступілі швейцарцам (7:9)

З 4 па 7 верасня зборная Беларусі пад кіраўніцтвам іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада правядзе вучэбна-трэніровачны збор у Санкт-Пецярбургу, а потым адправіцца ў Італію на вырашальны этап галоўнага кантынентальнага турніру. У двух папярэдніх сезонах беларусы станавіліся ўладальнікамі бронзавых узнагарод Еўралігі, а ў 2021 годзе ўзялі серабро. У вырашальным паядынку мінулага сезона партугальцы разграмілі італьянцаў (5:1), у дзявяты раз стаўшы пераможцамі гэтых спаборніцтваў. У матчы за трэцяе месца беларусы перайгралі іспанцаў (6:1).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю