Top.Mail.Ru

Беларусы заваявалі 27 залатых узнагарод на старце турніру па каратэ Belarus Open у Мінску

Беларускія спартсмены заваявалі 27 залатых узнагарод у першы дзень міжнароднага турніру па караце Belarus Open на сталічнай «Чыжоўка-Арэне», паведаміла БелТА. 


Удзел у турніры прымаюць больш за тысячу каратыстаў з васьмі краін. У першы дзень спаборніцтваў атлеты вызначылі лепшых у трох узроставых групах (да 17, да 20 і старэйшых за 20 гадоў), разыграўшы ўвогуле 36 камплектаў узнагарод. Гаспадары татамі здабылі 27 медалёў вышэйшай пробы. У заліку дарослых спартсменаў перамогі атрымалі Аляксандра Маскалёва (да 50 кг), Сафія Бузыгіна (да 55 кг), Яна Коннава (да 61 кг), Вольга Раманюк (звыш 61 кг), Аляксей Фурык (ката), Дзмітрый Язерскі (да 60 кг), Алег Мялехін (да 67 кг), Мікіта Сахвон (да 84 кг) і Іван Кудзінаў (звыш 81 кг). 

Таксама Маскалёва і Коннава сталі лепшымі ў дзяўчат не старэйшых за 20 гадоў. Акрамя таго, сярод моладзі першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі нашы Вікторыя Рудзенчанка (ката), Сафія Дубікава (да 55 кг), Варвара Малахава (да 68 кг), Сяргей Бандалетаў (ката), Мікіта Багамолец (да 67 кг), Цімафей Шпак (да 75 кг) і Максім Яскульдовіч (да 84 кг). 

Пераможцамі дамашняга турніру сярод юніёраў сталі Мілана Асташонак (да 48 кг), Вераніка Жамайтук (да 66 кг), Дзяніс Барысенка (ката), Ягор Капаніца (да 55 кг), Васіль Дзмітрук (да 61 кг), Арцём Козел (да 76 кг) і Багдан Балук (звыш 76 кг). Яшчэ дзве залатыя ўзнагароды беларусы ўзялі ў камандным ката. Таксама на верхнюю прыступку п’едэстала ў суботу паднімаліся каратысты з Расіі і Узбекістана. У заключны дзень на Belarus Open у Мінску выступяць прадстаўнікі малодшых узроставых груп — да 11, 13 і 15 гадоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю