Беларускія спартсмены заваявалі больш за дваццаць узнагарод міжнароднага турніру па кікбоксінгу, які прайшоў у румынскім Плаешці, паведамілі БелТА ў прэс-службе РЦАП «Стайкі».
На спаборніцтвах выступілі больш за 400 атлетаў з дзевяці краін, якія вызначылі лепшых сярод мужчын і жанчын, а таксама сярод юніёраў і юніёрак. У актыве нашай каманды 26 узнагарод (21 залатая, 4 сярэбраныя, 1 бронзавая). Пераможцамі ў дысцыплінах на татамі сталі Назар Жарнасек, Арцём Лапін і Іван Пляшко.
Золата на рынгу заваявалі нашы Максім Казаку, Віктар Нечытайла, Віталь Пратасевіч, Дзмітрый Стахаў, Ігар Кальсін, Глеб Базанаў, Дзяніс Базанаў, Цімафей Левін, Павел Барашкоў і Глеб Васілевіч. Па дзве перамогі ў Румыніі атрымалі Кацярына Сахарава, Захар Пеліпенка, Арсеній Янушкевіч і Ульяна Чарняўская.