У Беларусі праходзіць творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікоў грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа, арганізаваная Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Праграма мерапрыемства ўключае майстар-класы майстроў народнай творчасці па мастацкай апрацоўцы дрэва, саломапляценні, кераміцы, пляценні паясоў і інш.
24 верасня беларусы замежжа наведалі ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава», пазнаёміліся з гісторыяй установы, пагутарылі з навучэнцамі, прынялі ўдзел у майстар-класах.
У стажыроўцы ўдзельнічаюць 30 чалавек з Латвіі, Літвы, Італіі, Казахстана, Расіі.