Беларускія спартсмены ўдала выступілі на аб’яднаным чэмпіянаце Еўропы і Афрыкі па вадналыжным спорце ў Грузіі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.
Залаты медаль у мнагабор’і заваявала наша Сафія Гвоздзева, якая таксама была другой у фігурным катанні. Перамогу ў скачках з трампліна з вынікам 48,3 м атрымала Ірына Турэц. Акрамя таго, сярэбраным прызёрам у мнагабор’і стала Алена Пархоменка, а Віталь Мазуркевіч замкнуў тройку ў фігурным катанні.
Таксама зборная Беларусі заняла першае месца ў камандным першынстве, апярэдзіўшы спартсменаў з Украіны і Францыі. Усяго ўдзел у аб’яднаным чэмпіянаце Еўропы і Афрыкі па вадналыжным спорце ў Грузіі прынялі прадстаўнікі 18 краін.