Кампанія з 25 чалавек вырашыла, што Новы год трэба сустракаць не дома, а ў цягніку, які рухаецца, — і выкупіла цэлы вагон на рэйс да Брэста. Атмасферным відэа вясёлая кампанія падзялілася ў Instagram. Пра гэта расказала «Мінская праўда».

Новы год сустрэлі пад песні, карагоды і апладысменты пасажыраў
На борце — поўны антураж свята: ёлка, гірлянды, навагодні стол, песні пад гітару, карагоды, а таксама Дзед Мароз са Снягуркай. Святкаванне стартавала 31 снежня ў 22:50.
«Новы год у цягніку? Чаму б і так! Мы прасякнутыя спантаннасцю і ўмеем самаарганізавацца, — дзеляцца ўдзельнікі. — Кожны выконваў свае абавязкі, і свята атрымалася філігранным!»
Цяпер іх вагон можна смела назваць самым вясёлым у Беларусі, а гэты Новы Год — адным з самых незабыўных. І хто сказаў, што ёлку можна ставіць толькі дома?
Відэа набрала некалькі сотняў тысяч праглядаў, а многія ў каментарыях расказалі, што ехалі ў гэтым цягніку.