Беларускія баксёры пачалі выступы на мужчынскім чэмпіянаце свету 2025 года, які праходзіць у Дубаі, паведамляе БелТА.
У другі дзень спаборніцтваў паядынкі 1/16 фіналу правялі двое прадстаўнікоў нашай краіны. У катэгорыі да 67 кг Вадзім Волчак перамог Шамшэра Саідава з Таджыкістана, наступным спаборнікам беларуса стане Вахід Абасаў з Сербіі. У вазе звыш 92 кг Уладзіслаў Смяглікаў прайшоў кенійца Клінтана Мурыці, далей яго чакае сустрэча з Арманам Маханавым з Узбекістана.
7 снежня барацьбу за выхад у другі круг турніру павядуць нашы Дзяніс Салоцкіх (да 57 кг) і Аляксандр Радзівонаў (да 71 кг). Яшчэ адзін беларус Аляксей Алфёраў (да 86 кг) стартуе на чэмпіянаце свету адразу з адной восьмай фіналу 9 снежня. Усяго планетарны форум па боксе 2025 года сабраў у ААЭ больш за 420 спартсменаў са 108 краін.