Зборная Беларусі па пляжным футболе пераможна завяршыла этап Еўралігі ў Батумі, паведамляе БелТА.
У сваім заключным паядынку групы ў беларусы сустракаліся з камандай Чэхіі і атрымалі вікторыю з буйным лікам — 9:2. Да гэтага падапечныя Нікаласа Альварада разграмілі зборныя Турцыі (12:1) і Германіі (6:1).
Пасля турніру на чарнаморскім узбярэжжы беларуская дружына адправіцца ў Італію. З 25 па 27 ліпеня на беразе Тырэнскага мора ў Кастэламары-ды-Стабія іх супернікамі будуць зборныя Латвіі, Малдовы і Швейцарыі.
Суперфінал Еўралігі пройдзе з 9 па 14 верасня ў італьянскім Віярэджа. У двух папярэдніх сезонах беларусы станавіліся ўладальнікамі бронзавых узнагарод Еўралігі, а ў 2021 годзе ўзялі срэбра. На нядаўнім чэмпіянаце свету на Сейшэлах зборная Беларусі ўпершыню ў гісторыі заваявала медалі, стаўшы сярэбраным прызёрам. У фінальным паядынку планетарнага форуму беларусы саступілі бразільцам.