Top.Mail.Ru

Беларусы пачнуць кваліфікацыю ЧС па міні-футболе матчам у Казахстане

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) зацвердзіў каляндар кантынентальнага адборачнага турніру чэмпіянату свету па міні-футболе 2028 года, паведамляе БелТА. 


Зборная Беларусі свой першы паядынак у кваліфікацыйнай групе 6 правядзе 20 кастрычніка 2026 года ў гасцях у каманды Казахстана. Затым падапечныя Аляксандра Чэрніка ў намінальна дамашніх сустрэчах у славацкім горадзе Гумене прымуць зборныя Албаніі (6 лістапада) і Казахстана (10 лістапада). Апошні матч асноўнага адборачнага этапу беларусы правядуць 26 лютага 2027 года ў Тыране. У кантынентальным рэйтынгу зборная Беларусі па міні-футболе займае цяпер 15-е месца, Казахстан на 4-й пазіцыі, у Албаніі 35-е месца.

У элітны раўнд еўрапейскай кваліфікацыі выйдуць пераможцы 12 груп і чатыры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Астатнія восем уладальнікаў другіх месцаў згуляюць у стыкавых матчах і вызначаць яшчэ чатырох удзельнікаў элітнага этапу.

Па выніках адборачнага турніру на чэмпіянаце свету згуляюць сем еўрапейскіх зборных, але калі права правядзення фінальнай стадыі будзе даверана нацыянальнай асацыяцыі УЕФА, то яе зборная атрымае прамую пуцёўку, і па выніках кваліфікацыі на чэмпіянат свету трапяць толькі шэсць еўрапейскіх каманд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю