Беларусы Ягор Аўчыннікаў і Вадзім Лычоў перамаглі на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі ў Партугаліі, паведамляе БелТА.
Беларусы Ягор Аўчыннікаў і Вадзім Лычоў перамаглі на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі ў Партугаліі, паведамляе БелТА.
Аўчыннікаў і Лычоў сталі лепшымі ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м у катэгорыі U18. 26 ліпеня беларусы атрымалі ўпэўненую перамогу ў паўфінале, а ў нядзельным вырашальным заездзе нашы хлопцы паказалі час 1 хв. 49,16 сек., апярэдзіўшы дуэт з Кітая на чатыры дзясятыя секунды. Тройку прызёраў замкнулі прадстаўнікі Іспаніі.
Раней у нядзелю Беларуская каноэ-чацвёрка ў складзе Марыі Папічыч, Паліны Собаль, Паліны Сухарэнка і Ганны Маржынай заняла пятае месца ў юніёрскім фінале на 500-метроўцы.