Top.Mail.Ru
280

Беларускія веласіпедысты заваявалі два сярэбраныя медалі на старце першынства Расіі

На велатрэку «Лакасфінкс» у Санкт-Пецярбургу стартавала першынство Расіі 2025 года па веласпорце на трэку з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.



Нашу краіну на турніры прадстаўляюць 22 спартсмены. У першы спаборніцкі дзень удзельнікі першынства РФ вызначылі лепшых у камандных гонках праследавання. Сярод юнакоў да 18 гадоў другое месца занялі беларусы Ілля Слесарэнка, Арсеній Кашавы, Іван Віцька і Арцём Барушкоў, якія ў фінале саступілі аднагодкам з Санкт-Пецярбурга. У юніёрак да 22 гадоў сярэбраныя медалі заваявалі нашы Ірына Чуянкова, Паліна Конрад, Ксенія Шынкарэнка і Аліна Кароткіна, лепшы вынік таксама паказалі гаспадыні трэка.

Акрамя таго, 2 ліпеня беларусы Кірыл Гуцко, Вячаслаў Шпакоўскі, Вадзім Адзінец і Аляксандр Асталоўскі сталі чацвёртымі ў катэгорыі U22. Далей на першынстве Расіі па веласпорце на трэку будуць разыграны медалі ў індывідуальнай гонцы праследавання, спрынце, омніуме, гонцы па ачках, гонцы з выбываннем, скрэтчы, мэдысане і кейрыне. Турнір у Санкт-Пецярбургу завершыцца 7 ліпеня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю