Top.Mail.Ru

Беларускія ваенныя праходзяць дастатковую падрыхтоўку для выканання задач па абароне дзяржавы — дэпутат

Беларускія ваенныя праходзяць дастатковую падрыхтоўку для выканання задач па абароне дзяржавы. Такую думку выказаў член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Руслан Шкодзін, пведамляе БелТА.



Паводле слоў Руслана Шкодзіна, беларуская армія прайшла шлях станаўлення і развіцця. «Цяпер ідзе этап удасканалення беларускай арміі. На гэты момант Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь знаходзяцца ў боегатоўным стане. Яны добра аснашчаны. Асабовы склад праходзіць дастатковую падрыхтоўку, каб выконваць задачы па абароне дзяржавы», — падкрэсліў ён.

Дэпутат зрабіў акцэнт: заўсёды ёсць і будзе над чым працаваць далей. «У прынцыпе, гэта работа ніколі не спыняецца. Сёння мы дасягнулі аднаго рубяжа, а далей узніклі новыя ўмовы. Дапусцім, хто 10-15 гадоў таму мог прадказаць, што такая цацка, як квадракоптар, будзе сёння з’яўляцца вельмі сур’ёзнай баявой зброяй, супраць якой, па сутнасці, у свеце ніхто не прыдумаў стопрацэнтнага процідзеяння?» — звярнуў увагу Руслан Шкодзін.

Таксама ён на вельмі простым прыкладзе растлумачыў, навошта маладым людзям ісці ў армію. «Заўсёды пытаюся так: што для цябе Радзіма? Любы чалавек скажа, што ў першую чаргу гэта маці і бацька, дом, двор, дзе вырас, вёска, горад. Гэта людзі асацыююць з малой радзімай», — расказаў дэпутат. Ён дадаў, што ў кожнага з нас ёсць месцы, дарагія сэрцу. «Той любімы двор, вулачка, па якой бацька вучыў на веласіпедзе катацца, магазінчык, у які хадзіў з мамай па марожанае, дарога, па якой ішоў у школу, парк, дзе гуляў і катаўся на арэлях. Гэта ж для цябе дорага? А хто гэта ўсё зрабіў? Гэта зрабілі нашы людзі пад кіраўніцтвам нашых жа людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе, — адзначыў Руслан Шкодзін. — Будзем абараняць беларускі народ, саміх сябе, хто стварыў усю гэту прыгажосць, тое, што ты любіш».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю