Беларускія тэнісісткі Дар’я Хамуцянская і Ганна Кубарава сталі пераможцамі парнага разраду турніру ITF у егіпецкай Хургадзе з прызавым фондам $15 тыс., паведамляе БелТА.
Беларускія тэнісісткі Дар’я Хамуцянская і Ганна Кубарава сталі пераможцамі парнага разраду турніру ITF у егіпецкай Хургадзе з прызавым фондам $15 тыс., паведамляе БелТА.
У фінальным матчы беларускі абгулялі расійскіх тэнісістак Кацярыну Маклакаву і Кацярыну Хаджаеву — 7:5, 6:1.
Сёння ў вырашальным паядынку адзіночнага разраду саперніцай Дар’і Хамуцянскай будзе егіпецкая тэнісістка Ламіс Альхусейн. На шляху да фіналу беларуска перамагла прадстаўніцу Францыі Лоўну Зоппас, датчанку Сарафіну Хансен, а таксама егіпцянак Ясмін Эззат і Сандру Самір.