Беларускія спартсменкі ўвайшлі ў топ-5 на фінальным этапе Кубка свету па сінхронным плаванні 2025 года, паведамляе БелТА.
У другі дзень турніру ў кітайскім Сіане адбыліся спаборніцтвы груп у адвольнай праграме. Беларускі Анастасія Бернат, Анастасія Дабравольская, Вольга Дземідовіч, Маргарыта Кірылюк, Ксенія Куляшова, Аляксандра Мірончык, Валерыя Шыманская і Яна Трацэўская набралі 268,4451 бала і занялі пятае месца. Тройку прызёраў склалі каманды Кітая, Японіі і Іспаніі.
У пятніцу, 13 чэрвеня, нашы дзяўчаты паказалі чацвёрты вынік у тэхнічнай праграме, 15 чэрвеня беларускі пазмагаюцца за прызы ў акрабатычнай праграме. Таксама ў нядзелю ў адвольнай праграме салістак выступіць наша Васіліна Хандашка, якая напярэдадні заваявала бронзу ў тэхнічнай праграме.