Top.Mail.Ru
332

Беларускія шашысты заваявалі сем медалёў на турніры ў Санкт-Пецярбургу

Беларускія спартсмены сталі ўладальнікамі сямі ўзнагарод на традыцыйным турніры па шашках-64 «Белыя ночы» ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.



У спаборніцтвах жанчын у маланкавай праграме (бліц) беларускі занялі ўвесь п’едэстал гонару — золата заваявала Яўгенія Швед, другое месца заняла Вікторыя Нікалаева, бронза ў актыве Марыі Таранінай. У мужчын у гэтым відзе праграмы Андрэй Валюк заняў трэцяе месца.

У класічнай праграме сярэбраным прызёрам стаў Георгій Таранін. У жаночым заліку Вікторыя Нікалаева таксама фінішавала на другой пазіцыі, у Марыі Таранінай бронзавы медаль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю