Top.Mail.Ru
114

Беларускія самбісты заваявалі 20 медалёў на старце турніру на прызы Прэзідэнта

У сталічным Палацы спорту завершаны першы дзень спаборніцтваў Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведаміла БелТА.



У першы дзень спаборніцтваў на дыван выходзілі прадстаўнікі васьмі краін. Усяго ў суботу былі разыграны 11 камплектаў узнагарод — па чатыры ў мужчынскім і жаночым спартыўным самба, а таксама тры ў баявым самба. У актыве нашай каманды 6 залатых, 2 сярэбраныя і 12 бронзавых узнагарод.

Перамогі на дамашнім турніры атрымалі Анфіса Капаева (да 50 кг), Анжэла Жылінская (да 72 кг), Марыя Кандрацьева (звыш 80 кг), Уладзіслаў Бурдзь (да 58 кг), Уладзіслаў Саяпін (да 71 кг) і Яўген Міхно (да 64 кг). Другія месцы занялі Вера Цялюк (да 59 кг) і Юрый Асецкі (да 98 кг, баявое).

На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Ганна Арцёмава, Дзіяна Куц (абедзве — да 50 кг), Антон Кубянкевіч (да 58 кг), Хрысціна Сакалова, Карына Жоглік (абедзве — да 59 кг), Уладзіслаў Мардусевіч (да 71 кг), Глеб Ксяндзоў (да 79 кг, баявое), Настасся Сямёнава (да 72 кг), Барыс Булыга (да 98 кг, баявое), Дар’я Кавальская, Паліна Лук’янчук (абедзве — звыш 80 кг), Арсеній Маліцкі (звыш 98 кг).

Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь завершыцца 15 лютага, удзельнікі турніру вызначаць прызёраў у дзесяці вагавых катэгорыях.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю