Top.Mail.Ru

Беларускія пяціборцы выйгралі эстафету на першынстве кантынента-U15

Беларусы заваявалі два медалі ў суботніх эстафетах на юнацкім чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор'і ў Партугаліі, паведамляе БелТА.

Перамогу ў катэгорыі U15 атрымалі Клім Гнедчык і Дзяніс Жыгалаў. Беларусы паказалі лепшыя вынікі на паласе перашкод і лазер-ране і былі другімі ў плаванні. На фінішы нашы пяціборцы на 24 секунды абышлі дуэт з Польшчы, тройку прызёраў дапоўнілі італьянцы. Іншы беларускі тандэм Цімафей Захараў — Мацвей Падольскі замкнуў топ-5. Раней Клім і Дзяніс узялі золата і срэбра кантынентальнага форуму-U15 у асабістым турніры.

Таксама 12 верасня адбылася эстафета ў дзяўчат, у якой другое месца занялі нашы Аліса Квашнеўская і Дар’я Фёдаравіч. У канцы жніўня беларускі сталі чэмпіёнкамі свету-U15 у гэтым відзе праграмы, але сёння саступілі шэсць ачкоў полькам. Яшчэ адна наша пара — Анастасія Суворава і Даяна Глушакова — фінішавала трэцяй, аднак засталася без медаля з-за ліміту на адзін дуэт ад кожнай краіны на п’едэстале. Бронзу атрымалі швейцаркі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю