Top.Mail.Ru

Беларускія плыўцы заваявалі 35 медалёў III Гульняў краін СНД

Беларускія спартсмены завяршылі выступленні на спаборніцтвах па плаванні на III Гульнях краін СНД, якія праходзяць у Азербайджане, паведамляе БелТА.



У заключны дзень спаборніцтваў у басейне нашы плыўцы ўзялі адно серабро і дзве бронзы. Другое месца ў змешанай камбінаванай эстафеце 4×100 м занялі Ягор Саковіч, Валерыя Шылко, Мікіта Лях і Анастасія Васіленка. Мікіта Апанасік, Усевалад Саракавік, Максім Малышка і Аляксей Тарасенка замкнулі тройку ў мужчынскай камбінаванай эстафеце 4×100 м. На дыстанцыі 400 м комплексам трэці вынік паказала Ксенія Мастовіч.

Агульны вынік беларускай каманды плыўцоў на III Гульнях краін СНД склаў 35 узнагарод — чатыры залатыя, пятнаццаць сярэбраных і шаснаццаць бронзавых. Двухразовым чэмпіёнам спаборніцтваў стаў Усевалад Саракавік (50 і 100 м брасам), па адной перамозе атрымалі Анастасія Васіленка і Мікіта Лях (абое — 50 м вольным стылем).

III Гульні краін СНД прымаюць сем гарадоў — Гянджа, Еўлах, Мінгячавір, Габала, Шэкі, Гёйгёль і Ханкендзі. Міжнародныя спаборніцтвы сабралі больш за 1600 атлетаў да 23 гадоў з Азербайджана, Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана, Туркменістана, Турцыі, Кубы, Кувейта, Пакістана і Амана. У склад нашай дэлегацыі ўвайшоў 241 атлет у 21 дысцыпліне.

У праграме мультыспартыўнага форуму, які прадоўжыцца да 8 кастрычніка, прадстаўлены футбол, баскетбол, валейбол, плаванне, самба, бокс, дзюдо, тхэквандо, бадмінтон, настольны тэніс, скачкі на батуце, стральба з лука, кулявая і стэндавая стральба, фехтаванне, барацьба, каратэ, веславанне акадэмічнае, веславанне на байдарках і каноэ, мастацкая гімнастыка і чаўган.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю