Беларусы заваявалі 16 медалёў на старце Кубка наймацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіць у Мінску, паведаміла БелТА.
У стартавы дзень дамашняга турніру нашы плыўцы здабылі адну залатую, сем сярэбраных і восем бронзавых узнагарод. Перамогу на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем у жанчын атрымала Анастасія Шкурдай, другія месцы ў фіналах занялі Алеся Акінчыц (1500 м, вольны стыль), Аляксей Рылько (200 м, комплекс), Анастасія Куляшова (200 м, батэрфляй) і Уладзіслаў Макарэвіч (50 м, вольны стыль).

На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Ксенія Мастовіч (1500 м, вольны стыль), Даніла Бахураў (200 м, комплекс), Уладзімір Мамекін (200 м, спіна), Маргарыта Паляшук (200 м, батэрфляй) і Дзмітрый Кухарэнка (50 м, вольны стыль).

Акрамя таго, беларускія квартэты выйгралі па тры сярэбраныя і бронзавыя медалі ў эстафетах.
«Удзел у Кубку наймацнейшых прымаюць каля 500 плыўцоў з 11 краін. Рады, што адгукнуліся такія тытулаваныя асобы: тут і чэмпіёны свету і Еўропы, і прызёры Алімпійскіх гульняў, і маладыя беларускія зоркі сусветнага плавання. Жадаю нашым атлетам выступіць годна, прадэманстраваць свае ўменні і заваяваць запаветныя медалі», — сказаў кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка.

21 лістапада ўдзельнікі Кубка наймацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе вызначаць найлепшых у 13 відах праграмы. Спаборніцтвы працягнуцца па 23 лістапада.