Top.Mail.Ru

Беларускія парламентарыі заклікалі не дапусціць далейшай эскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе

Беларускія парламентарыі заклікалі не дапусціць далейшай эскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе. Пра гэта гаворыцца ў спачуванні старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі, якое накіравана старшыні Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран Махамаду-Багеру Галібафу, паведамляе БелТА.

Беларускія парламентарыі глыбока ўзрушаныя трагічнай весткай аб шматлікіх чалавечых ахвярах грамадзянскага насельніцтва і разбурэннях у Іране, адзначаецца ў спачуванні, якое распаўсюдзіла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў у сувязі з гібеллю кіраўніцтва краіны і мірных грамадзян у выніку пачатку сумесных ваенных дзеянняў ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

«Падзяляем пачуццё смутку родных і блізкіх загінуўшых. Пацвярджаем нашу прынцыповую пазіцыю супраць любых агрэсіўных дзеянняў, заклікаем не дапусціць далейшай эскалацыі канфлікту і гвалту», — гаворыцца ў спачуванні.

У гэты няпросты час беларускія парламентарыі выказалі словы падтрымкі парламенту і народу Ірана, пажадаўшы хутчэйшага вырашэння ваеннага канфлікту мірным шляхам і нармалізацыі сітуацыі ў краіне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю