Top.Mail.Ru
204

Беларускія пагранічнікі пачалі прымаць транспарт у пункт пропуску «Брэст»

Беларускія пагранічнікі прымаюць транспарт на тэрыторыю аўтадарожнага пункта пропуску «Брэст» (сумежны «Цярэспаль»), перадае карэспандэнт БелТА.



Пагранічная варта Польшчы даслала ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі афіцыйнае апавяшчэнне аб адкрыцці 25 верасня з 1:00 па беларускім часе закрытых амаль два тыдні таму пунктаў пропуску. Павінны аднавіць работу аўтадарожныя «Брэст» — «Цярэспаль» і «Казловічы» — «Кукурыкі», а таксама чатыры чыгуначныя пункты пропуску: «Гродна» — «Кузніца Беластоцкая», «Бераставіца» — «Зубкі Беластоцкія», «Свіслач» — «Сямёнаўка», «Брэст» — «Цярэспаль»


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю