Top.Mail.Ru
98

Беларускія навукоўцы могуць падключыцца да даследаванняў у Арктыцы

Беларускія навукоўцы могуць падключыцца да даследаванняў рэдказямельных металаў у Арктыцы. Пра гэта журналістам заявіў губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла БелТА.


«Кольскі паўвостраў — гэта амаль 80 % табліцы Мендзялеева. Гэта вядома, але названыя даследаванні працягваюцца. У гэтым сэнсе рэдказямельныя металы, мінеральныя рэсурсы, якія ёсць у Арктыцы, перш за ўсё на Кольскім паўвостраве, — гэта таксама магчымая тэма для сумесных праектаў (Беларусі і Мурманскай вобласці. — Заўв. БелТА)», — сказаў Андрэй Чыбіс.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю