Top.Mail.Ru
180

Беларускія лыжніцы пачалі выступленні на «Тур дэ Скі» ў Італіі

У італьянскім Таблаху стартавала прэстыжная лыжная шматдзёнка «Тур дэ Скі» з удзелам беларускіх спартсменак, паведаміла БелТа. 


Праграму традыцыйных спаборніцтваў на стыку адыходзячага і новага гадоў адкрылі спрынтарскія гонкі каньковым стылем. Удзел у жаночай кваліфікацыі прынялі 90 спартсменак, наша Ганна Каралёва паказала 57-ы вынік. Яшчэ адна беларуска Ганна Мачэхіна, якая раней атрымала ліцэнзію на зімовыя Алімпійскія гульні, заняла 74-е месца. У чвэрцьфіналы выйшлі 30 лепшых дзяўчат. 

Заўтра ў Таблаху адбудуцца гонкі з паасобнага старту класічным стылем. 31 снежня пройдуць мас-старты, 1 студзеня - гонкі пераследавання. Далей лыжнікі пераедуць у Валь-ды-Фіеме, дзе 3 і 4 студзеня выступяць у спрынце і мас-старце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю