Беларускія ўрачы аказалі дапамогу замежнікам са 157 краін у 2024 годзе. Такая інфармацыя змяшчаецца ў статыстычным аглядзе да дня медыцынскіх работнікаў, які апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт, паведамляе БелТА.

У топ-5 краін-спажыўцоў паслуг у галіне аховы здароўя ўвайшлі Расія, Казахстан, Латвія, Сербія, Кітай. Беларускія ўрачы аказвалі медыцынскія паслугі і замежным грамадзянам з аддаленых краін: Аўстраліі, Новай Зеландыі, Амерыканскага Самоа, Фіджы.
Найбольш запатрабаваныя паслугі — стацыянарная меддапамога (42,9%), медыцынскія паслугі ў санаторна-курортных арганізацыях (22,6%) і стаматалагічныя паслугі (11,2%).