Тры беларускія каманды правядуць свае матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый УЕФА ўжо ўвечары 24 ліпеня.
Тры беларускія каманды правядуць свае матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый УЕФА ўжо ўвечары 24 ліпеня.
Мінскае «Дынама» сустракаецца з чэмпіёнам Албаніі — «Эгнаціяй». Намінальна хатняя сустрэча «бела-блакітных» пройдзе на стадыёне «Гарадскі» ў венгерскім Мезёкёвешдзе. Пачатак матча — 21.45 па беларускім часе.
Гродзенскі «Нёман» у гасцях згуляе супраць славацкага клуба «Кошыцэ». Матч пачнецца ў 21.00. У той жа час «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) сустрэнецца з грозным сапернікам — ізраільскім «Маккабі» Хайфа. Сустрэча адбудзецца на венгерскай арэне «Халадаш» у горадзе Сомбатхей.
Матчы «Дынама» і «Нёмана» будуць транслявацца на тэлеканале «Беларусь 5».
Міхаіл ДАНІЛКОВІЧ.