Top.Mail.Ru
545

Беларускія і расійскія гімнасты дапушчаны да еўрапейскіх турніраў

Беларускія і расійскія спартсмены дапушчаны да турніраў пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі гімнастыкі (European Gymnastics), паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.



Адпаведнае рашэнне прынята на 31-м кангрэсе European Gymnastics у Празе. Раней нашы спартсмены маглі выступаць у нейтральным статусе толькі на турнірах Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG), але не Еўрапейскай. Гэты парадокс каштаваў беларусам удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы — адбор на галоўны старт чатырохгоддзя праходзіў на чэмпіянаце Еўропы, да якога нашы атлеты дапушчаны не былі. 

Пастанова European Gymnastics аб допуску беларусаў і расіян увойдзе ў дзеянне 1 студзеня 2026 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю