Top.Mail.Ru
1034

Беларускія гандбалісты абараняюць тытул наймацнейшага на Кубку дружбы

Гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі стартуюць на міжнародным турніры «Кубак дружбы — 2026» у Маскве.


У панядзелак, 5 студзеня, у першым матчы на пляцоўцы спарткомплексу «Дынама» беларусы сустракаліся з камандай Кітая, 6 студзеня — з другой зборнай Расіі. У заключны дзень спаборніцтваў, 7 студзеня, нашы гульцы будуць сапернічаць з галоўнай камандай Расіі.

Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Юрыя Шаўцова ў складзе беларускай каманды ў расійскай сталіцы згуляюць 19 гандбалістаў.

У канцы 2025 года беларускія гандбалісты паспяхова правялі два выязныя кантрольныя паядынкі з камандай Катара. 

У першым матчы ў горадзе Доха беларусы выйгралі з розніцай у пяць мячоў — 26:21, а затым адолелі гаспадароў пляцоўкі з мінімальнай перавагай — 18:17.

Нагадаем, што год таму пераможцам «Кубка дружбы — 2025» па гандболе сярод мужчынскіх зборных стала наша каманда, якая ў студзені 2025 года ў Маскве абыграла зборную Расіі двойчы (28:26 і 32:28), заваяваўшы галоўны прыз турніру.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю