Top.Mail.Ru

Беларускія футбалісты згуляюць з фінамі ў Лізе Нацый УЕФА

Футбалісты зборнай Беларусі правядуць чарговы паядынак групавога этапу Лігі Нацый УЕФА, паведамляе БелТА.

У матчы чацвёртага тура беларусы прымуць у Будапешце лідара групы C1 каманду Фінляндыі (пачатак гульні ў 21.45; прамая трансляцыя на тэлеканале «Спорт ТБ»). Сустрэчу ў венгерскай сталіцы рассудзіць нямецкая брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Саша Штэгеман.

У першым крузе ў Хельсінкі сапернікі разышліся мірам — 0:0. Акрамя таго, падапечныя Віктара Ганчарэнкі разграмілі ў Будапешце зборную Сан-Марына — 4:0 і ў Тыране саступілі албанцам — 0:2. Таксама сёння албанская каманда згуляе ў сябе дома са зборнай Сан-Марына. Становішча каманд пасля трох тураў: Фінляндыя — 7 ачкоў, Албанія — 6, Беларусь — 4, Сан-Марына — 0. У пяты гульнявы дзень, 12 лістапада, зборная Беларусі згуляе ў Сан-Марына, а 15 лістапада завершыць першы этап у Будапешце паядынкам з албанскімі футбалістамі.

Пасля чатырох тураў у наймацнейшым дывізіёне без страт ідуць толькі дзеючыя пераможцы Лігі Нацый футбалісты Партугаліі. Сваю чацвёртую вікторыю ў групе A4 партугальцы атрымалі ў порце, адолеўшы нарвежцаў — 2:1. На другое месца падняліся датчане, якія абыгралі ў Кардыфе каманду Уэльса з лікам 1:0. Становішча каманд: Партугалія — 12 ачкоў, Данія — 6, Уэльс — 3, Нарвегія — 3. У квартэце A3 тры перамогі ў трох матчах атрымалі чэмпіёны планеты іспанцы, якія сёння згуляюць у Спліце з харватамі. Яшчэ адзін фаварыт гэтай групы зборная Англіі прыме ў Лондане каманду Чэхіі. Становішча каманд: Іспанія — 9 ачкоў, Англія — 6, Харватыя — 3, Чэхія — 0.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю