801
Беларускія фехтавальшчыкі дапушчаны да камандных турніраў на чэмпіянатах свету і Еўропы
07.05.2025 | 13:20
Дапушчаныя каманды будуць спаборнічаць толькі ў нейтральным статусе і пад сцягам міжнароднай федэрацыі.
Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) дапусціла беларусаў і расіян да ўдзелу ў чэмпіянатах свету і Еўропы ў камандных спаборніцтвах, паведамляе ТАСС.
Дапушчаныя каманды будуць спаборнічаць толькі ў нейтральным статусе і пад сцягам міжнароднай федэрацыі. Чэмпіянат Еўропы па фехтаванні адбудзецца з 14 па 19 чэрвеня ў італьянскай Генуі, планетарны форум пройдзе з 22 па 30 ліпеня ў сталіцы Грузіі Тбілісі. Раней да камандных турніраў пад эгідай FIE былі дапушчаны беларускія і расійскія юніёры.