Top.Mail.Ru

Беларускія біятланісты ўзялі бронзу Усерасійскіх спаборніцтваў у змешанай эстафеце

Каманда Беларусі стала прызёрам Усерасійскіх спаборніцтваў па біятлоне сярод юніёраў не старэйшых за 20 гадоў ва Уваце Цюменскай вобласці, паведамляе БелТА.


Трэцяе месца ў змешанай эстафеце занялі нашы Ганна Макарская, Ульяна Каморнікава, Андрэй Калбанаў і Павел Мацуль. Перамогу атрымала каманда ХМАА-Югра, другі рэзультат з адставаннем 22 секунды паказаў квартэт з Цюменскай вобласці, які ў сваю чаргу апярэдзіў беларусаў на паўхвіліны.

Раней ва Уваце адбыліся спрынтарскія гонкі — сярод хлопцаў Мацуль стаў чацвёртым, уступіўшы бронзаваму прызёру менш за тры секунды. У дзяўчат лепшай з нашых біятланістак была Каморнікава, якая размясцілася на 12-м радку.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю