Каманда Беларусі атрымала перамогу ў мужчынскай эстафеце на чэмпіянаце Расіі па біятлоне 2026 года ў Цюмені, паведамляе БелТА.
Удзел у гонцы прынялі 14 чацвёрак з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама тры квартэты з нашай краіны. Лепшы рэзультат паказала каманда Беларусь-1 у складзе Антона Смольскага, Максіма Вараб’я, Івана Тулаціна і Дзмітрыя Лазоўскага. Атрымаць перамогу нашым спартсменам не перашкодзіў нават зароблены на другім этапе штрафны круг. Беларусы на 13 секунд апярэдзілі прадстаўнікоў Маскоўскай вобласці, трэцяй фінішавала чацвёрка Свярдлоўскай вобласці (44 сек. адставання).
Гэты залаты медаль стаў для беларускіх біятланістаў першым на чэмпіянаце Расіі. Пяцёрку мацнейшых замкнуў другі квартэт нашай краіны, які сфарміравалі Мікіта Лобастаў, Ілья Аўсеенка, Павел Бялько і Аляксандр Галяк. Пасля палавіны эстафеты каманда Беларусь-2 узначальвала гонку. Яшчэ адна наша чацвёрка (Сцяпан Данілаў, Глеб Арлоўскі, Аляксей Логвінаў, Канстанцін Бабураў) заняла дзясятае месца.
Зборную Беларусі па біятлоне з перамогай у мужчынскай эстафеце на этапе чэмпіянату Расіі ў Цюмені павіншаваў Прэзідэнт.
«Малайцы! Дастойна! І вельмі своечасова!» — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Пажадаўшы біятланістам новых яркіх перамог і поспехаў.