Баскетбалісты юнацкай зборнай Беларусі другі раз запар сталі пераможцамі міжнароднага турніру памяці Уладзіміра Рыжанкова, які завяршыўся ў Мінску.
У спаборніцтвах на пляцоўцы сталічнага спарткомплексу Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву падапечныя Андрэя Клемезя апярэдзілі равеснікаў з Расіі, Казахстана і Азербайджана. Найлепшым гульцом турніру прызнаны беларус Уладзіслаў Сатыраў.
У спаборніцтвах дзяўчат першынствавалі расіянкі, другімі сталі азербайджанскія баскетбалісткі, беларускі заваявалі бронзавыя ўзнагароды.
Турнір памяці першага міністра спорту і турызму, першага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Уладзіміра Рыжанкова заснаваны ў 1996 годзе. За свае заслугі Уладзімір Мікалаевіч удастоены званняў «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту», «Заслужаны трэнер БССР», узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, прызам і памятным медалём Міжнароднага алімпійскага камітэта.