Top.Mail.Ru

Беларускія банкі да 1 ліпеня ўкараняць новыя стандарты для абароны ад махляроў

Стандарты «Антыфрод-сістэма пры ацэнцы аперацый» і «Лічбавы адбітак прылады» павінны быць укаранёны банкамі да 1 ліпеня 2026 года. Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун падчас нарады з удзелам прадстаўнікоў беларускіх банкаў, паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Нацбанка.


«Для гэтага неабходна правесці ўсе арганізацыйныя і тэхнічныя мерапрыемствы, аб’ём якіх для кожнага банка залежыць ад таго, як выконваліся рэкамендацыі Нацбанка з 2024 года. Работа, ужо праведзеная банкамі, не марная: за 2025 год праваахоўнымі органамі ўпершыню за апошнія гады фіксуецца зніжэнне колькасці кіберзлачынстваў на 6% у параўнанні з 2024 годам. Хоць іх доля ў агульным аб’ёме злачынстваў узрастае і складае каля 30%, таму расслабляцца не варта», — сказаў Андрэй Картун.


Рэалізацыю патрабаванняў стандартаў фінансавых паслуг і тэхналогій, увядзенне дадатковых механізмаў абароны ад вываду махлярамі грашовых сродкаў з рахункаў фізічных асоб абмеркавалі сёння на рабочай сустрэчы ў Нацбанку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю