У актыве нашай зборнай адзін сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі. Сярод жаночых груп на другую прыступку п’едэстала падняліся Ульяна Малчанава, Соф’я Ліцкевіч і Яна Міневіч. Трэцяе месца ў гэтым жа відзе праграмы ў хлопцаў занялі Іван Карвіга, Уладзімір Гецьман, Арцём Еўтух і Кірыл Сцепанкевіч.
Яшчэ тры бронзы беларусы заваявалі ў спаборніцтвах дуэтаў. Прызёрамі этапу Кубка свету сталі Ганна Каланіцкая і Валерыя Міхейчык (жанчыны), Раман Халімончык і Ілья Фамянкоў (мужчыны), а таксама Адрыян Трафімовіч і Дар’я Мінюк (мікст).