Прадстаўнікі спартыўнай акрабатыкі з Беларусі заваявалі тры ўзнагароды на другім этапе Кубка свету ў Бельгіі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Сярэбранымі прызёрамі ў спаборніцтвах змешаных пар сталі нашы Адрыян Трафімовіч і Дар’я Мінюк. У заліку мужчынскіх пар трэцяе месца занялі Ілья Фамянкоў і Раман Халімончык. Таксама бронзу сярод жаночых груп узялі Яна Міневіч, Соф’я Ліцкевіч і Ульяна Малчанава. Акрамя таго, на паралельным турніры «Кубак Фландрыі» беларусы Ксенія Стэфанчык і Юрый Чарняўскі атрымалі перамогу ў міксце.