У Беларусі намалацілі 8 млн тон збожжа. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных звестак на 16 жніўня, з палёў краіны намалочана 8 млн 51 тыс. тон збожжа. Убрана 90% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (з улікам рапсу, без кукурузы).
У агульны каравай аграрыі Брэсцкай вобласці паклалі 1 млн 623 тыс. тон збожжа, Віцебскай — 712 тыс. тон. Гомельская вобласць пераадолела знакавую мяжу, намалаціўшы 1 млн 17 тыс. тон. У засеках Гродзенскай вобласці ўжо 1 млн 597 тыс. тон, Мінскай — 2 млн 177 тыс. тон. У Магілёўскай вобласці намалацілі 925 тыс. тон.
«Усімі рэгіёнамі захоўваюцца тэмпы, што апярэджваюць леташнія», — падсумавалі ў міністэрстве.