Top.Mail.Ru

Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных звестак на 7 жніўня, у краіне намалочана 4 млн 30 тыс. т збожжа разам з рапсам. 

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая — 1,092 млн т, Гродзенская — 869 тыс. т, Мінская — 822 тыс. т, Гомельская — 484 тыс. т, Магілёўская — 455 тыс. т, Віцебская - 308 тыс. т. 

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 40 % плошчаў, што складае 791 тыс. га. Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа — 120 тыс. т (17 % ад плана), алейнага семя рапсу — 72 тыс. т (75 % ад плана).

Лён выцераблены на 24 тыс. га, што складае 50 % запланаваных плошчаў. Травы другога ўкосу скошаныя на плошчы 869 тыс. га - 81 % ад плана.

Нарыхтавана сена - 308 тыс. т (43 % ад плана), сенажу — 11 млн 284 тыс. т (81 % ад плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы — 346 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 404 тыс. т (34 % ад плана).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю