Top.Mail.Ru

Беларускія аграрыі намалацілі 2 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 2 млн тон збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных даных на 28 ліпеня, з палёў краіны намалочана 2051 тыс. т збожжа. Убрана 26% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса). Сярэдняя ўраджайнасць складае 39,1 ц/га.

Агульны каравай у разрэзе абласцей: Брэсцкая - 585 тыс. т, Мінская - 433 тыс. т, Гродзенская - 388 тыс. т, Гомельская - 347 тыс. т, Магілёўская - 192 тыс. т, Віцебская - 106 тыс. т.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю