Жаночая зборная Беларусі стала пераможцай трэцяга тура дывізіёна «Будучыня» Адзінай кантынентальнай лігі па баскетболе 3×3, які праходзіў у Смаленску, паведамляе БЕЛТА.
У вырашальным паядынку за першае месца падапечныя Наталлі Ануфрыенка з мінімальнай перавагай у ліку адолелі расійскі ЦССТ-ІГЭУ з Іванава — 17:16. У складзе беларускай каманды гулялі Кацярына Ерамеева, Яўгенія Бярнацкая, Лізавета Прышчэпава і Анастасія Бабак, якая была прызнана найлепшым гульцом турніру.
У спаборніцтвах мужчынскіх каманд «Мінск» і салігорскі «Шахцёр» выбылі з барацьбы за ўзнагароды на чвэрцьфінальнай стадыі. Усяго ў спаборніцтвах выступілі 12 мужчынскіх і 8 жаночых дружын з Беларусі, Казахстана і Расіі.
Фінальны этап дывізіёна «Будучыня» пройдзе 21-22 жніўня ў казахстанскім Атырау. Па выніках сезона пераможцы прызёры атрымаюць права згуляць у міжнародных турнірах.