Top.Mail.Ru

Беларускі веласіпедыст Гарахавік перамог на дзясятым этапе «Тура Каўказа»

Беларус Уладзімір Гарахавік выйграў дзясяты этап адной з самых прэстыжных шматдзённых велагонак на тэрыторыі Расіі — «Дружба народаў Паўночнага Каўказа», паведамляе БелТА. 



На дзясятым этапе велагонкі ўдзельнікі пераадолелі 148 км са стартам і фінішам у горадзе Прахладны Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Лепшы вынік паказаў прадстаўнік веласіпеднага клуба «Мінск» Уладзімір Гарахавік, які на апошніх метрах апярэдзіў расіян Міхаіла Уюнашава і Артура Яршова. Для беларуса гэта прызавое месца стала трэцім на бягучай шматдзёнцы. Таксама па перамозе на «Туры Каўказа» маюць нашы Яўген Каралёк (2-і этап) і Васіль Строкаў (3-і этап). 

14 верасня гоншчыкаў чакае 65-кіламетровы маршрут па дарогах Нальчыка. Усяго ўдзел у «Дружбе народаў Паўночнага Каўказа» прымаюць каля сотні веласіпедыстаў з чатырох краін, у тым ліку 21 беларускі спартсмен (15 у асноўным заліку і 6 у юніёрскім). Заключны, 17-ы этап шматдзёнкі пройдзе 21 верасня ў Грозным.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю