Апошнім часам істотна расце ўдзельная вага жанчын у ІT-сферы. Як расказала намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Наталля ТАРАСЮК, сёння ў гэтай галіне іх 34 %. Акрамя гэтага, жанчыны часцей за мужчын шукаюць дадатковую работу. Сярод прадпрымальнікаў Беларусі 42 % — жанчыны, прычым кожная дзявятая — гэта работадавец. Больш за 50 % з іх — дырэктары або загадчыкі магазінаў, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ў сферы паслуг і нават уладальніцы аграсядзіб.
Пашыраецца ўплыў жанчын на ўзроўні прыняцця рашэнняў. Беларусь увайшла ў лік краін свету, якія дасягнулі мэтавага паказчыка па ўдзеле жанчын у працэсе прыняцця рашэнняў. Калі ў парламенце першага склікання доля жанчын складала ўсяго 14 % дэпутацкага корпуса, то цяпер — амаль 33 %. Высокая доля жанчын таксама сярод дзяржслужачых вышэйшага звяна — 57 %, у органах мясцовага самакіравання іх 48 %, сярод кіраўнікоў сельскіх, пасялковых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў і іх намеснікаў — 72 %.
Алена КРАВЕЦ