Top.Mail.Ru

Беларускі Церах і Конрад выйгралі мэдысан на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку

Беларускія спартсмены заваявалі дзевяць медалёў чэмпіянату Расіі па веласпорце на трэку ў тэмпавых дысцыплінах, які прымаў Санкт-Пецярбург, паведамляе БелТА.

У заключны дзень спаборніцтваў удзельнікі вызначылі наймацнейшых у мэдысане — парнай гонцы на вынослівасць. Перамогу сярод жанчын атрымалі нашы Ганна Церах і Паліна Конрад, абедзве беларускі раней сталі ўладальніцамі асабістага золата (Церах — у скрэтчы і омніуме, Конрад — у гонцы з выбываннем). У дзясятку наймацнейшых сёння ўвайшлі яшчэ тры нашы пары: Ксенія Шынкарэнка і Аліна Кароткіна замкнулі топ-6, Анастасія Кіпцікава і Адэліна Сакун размясціліся следам, Валерыя Сцепанец і Ангеліна Соліна фінішавалі дзявятымі.

У мужчынскім мэдысане ўсе беларускія дуэты сышлі з дыстанцыі. Такім чынам, у агульнай складанасці на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку ў тэмпавых дысцыплінах у Санкт-Пецярбургу нашы спартсмены заваявалі дзевяць узнагарод: па чатыры залатыя і сярэбраныя, а таксама адну бронзавую. Далей гоншчыкаў чакаюць міжнародныя спаборніцтвы ў Маскве, якія пройдуць з 27 кастрычніка па 1 лістапада.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю