Top.Mail.Ru

Беларускі пісьменнік запрашае ў Кітай

Пабачыла свет кніга журналіста і пісьменніка Навума Гальпяровіча «Пад адным небам», дзе адлюстраваны яго асабістыя ўражанні ад паездак у Кітайскую Народную Рэспубліку.

На старонках новага выдання чытач знойдзе шмат цікавостак пра культуру і гісторыю Кітая, пра тое, якіх людзей сустрэў у гэтай краіне беларускі пісьменнік і журналіст. Асобныя згадкі — пра славутага перакладчыка і каліграфа Гаа Мана (1926 — 2017), які дапамог Навуму Гальпяровічу спасцігаць культурную прастору Кітая. Дарэчы, Гаа Ман яшчэ ў 1958 годзе выдаў кнігу сваіх і Гэа Баоцюаня перакладаў на кітайскую мову выбраных паэтычных твораў народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Сяброўства кітайскага перакладчыка і класіка беларускай літаратуры доўжылася шмат гадоў. Згадкі пра Гаа Мана — і ў дзённіках Максіма Танка. 

Другую частку кнігі Навума Гальпяровіча складаюць яго пераклады твораў кітайскіх паэтаў розных пакаленняў на беларускую мову. Варта зазначыць, што менавіта Навум Якаўлевіч прыклаў нямала намаганняў для стварэння кітайскай праграмы на Беларускім радыё.

Мікола Берлеж

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю