Top.Mail.Ru
243

Беларускі паралімпіец Саўчук заваяваў серабро ЧС па лёгкай атлетыцы ў скачках у даўжыню

Беларус Ігар Саўчук стаў прызёрам чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі 2025 года, паведамляе БелТА.



У чацвёрты дзень планетарнага форуму ў Нью-Дэлі Саўчук спаборнічаў у скачках у даўжыню ў класе Т12 (для атлетаў з парушэннямі зроку). У заключнай шостай спробе беларус устанавіў асабісты рэкорд — 6,89 м. Гэты рэзультат прынёс Ігару серабро, далей скокнуў толькі Фернанда Васкес з Аргенціны (7,07 м).

Таксама ў аўторак наш Дзмітрый Барташэвіч заняў пятае месца на стаметроўцы (T44, пашкоджанне ніжняй канечнасці), а Юлія Няжура стала пятай у штурханні ядра (F54, парушэнне функцыі тулава ці ног). У вячэрняй праграме 30 верасня на чэмпіянаце свету ў сталіцы Індыі будуць разыграны 15 камплектаў узнагарод.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю