Top.Mail.Ru
248

Беларускі хакеіст стаў найлепшым гульцом у КХЛ

Афіцыйны сайт КХЛ прадставіў першы рэйтынг гульцоў сезона-2025/26. Яго ўзначальвае беларускі варатар ніжагародскага «Тарпеда» Іван Кульбакоў, паведамляе Точка. by.



Рэйтынг разлічваецца на аснове мноства статыстычных паказчыкаў. Напрыклад, для варатароў улічваецца сярэдняя колькасць адбітых кідкоў за гульню, а сярэдні паказчык прапушчаных шайб за матч адымаецца з агульнага значэння.

Са старту сезона Іван Кульбакоў правёў у складзе ніжагародцаў чатыры з пяці паядынкаў.

У матчы супраць «Сочы» беларус аформіў першы ў сезоне і шосты ў кар’еры «шатаўт», г. зн. не прапусціў ніводнай шайбы. Сустрэча завяршылася з лікам 3:0 на карысць «Тарпеда».

Цяпер ніжагародцы з дзесяццю ачкамі ўзначальваюць табліцу ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Хто такі Іван Кульбакоў?

Беларускі галкіпер нарадзіўся ў Гомелі, дзе і зрабіў першыя крокі ў хакеі.

Транзітам праз беларускія каманды, Паўночную Амерыку і ВХЛ ён аказаўся ў КХЛ.

Свой дэбютны матч у Лізе Іван Кульбакоў правёў за «Сочы».

З 2022 года ён абараняе вароты «Тарпеда» і, як адзначае, адчувае сябе ў Ніжнім Ноўгарадзе як дома.

Кантракт варатара з клубам разлічаны да 31 мая 2026 года.

Чытайце таксама: Хакеісты мінскага «Дынама» пачынаюць сезон КХЛ гасцявым матчам супраць «Спартака»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю