Беларус Дзяніс Лазавік стаў пераможцам XXIII Міжнароднага турніру па шахматах імя Анатоля Карпава. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.
Партыі былі згуляныя ў шахматнай акадэміі Югорскага ў Ханты-Мансійску. На турніры Лазавік шэсць разоў згуляў унічыю і атрымаў тры перамогі. Беларус набраў 6 ачкоў з 9 магчымых і заняў першае месца, на паўбала апярэдзіўшы венгерскага гросмайстра Беньяміна Гледуру. Тройку з пяццю ачкамі замкнуў Арам Акапян з Арменіі.
Усяго ўдзел у спаборніцтвах прынялі шахматысты з сямі краін.