Top.Mail.Ru

Беларускі АПК мэтанакіравана рухаецца да новых рубяжоў

Беларусь цвёрда ўтрымлівае пазіцыі вядучага сусветнага экспарцёра прадуктаў харчавання. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый ГОРЛАЎ на пасяджэнні савета па аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС у Алматы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі ЕЭК, Беларусі, Казахстана, Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Ірана. Разгледжаны пытанні далейшай уніфікацыі заканадаўства ў сферы насенняводства, а таксама рэалізацыя сумесных навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, уключаючы пералік тэм на 2026 — 2030 гады. Адзначана, што канцэнтрацыя навуковага патэнцыялу краін ЕАЭС дасць магчымасць сумесна развіваць селекцыю, павышаць прадукцыйнасць, укараняць рэсурсазберагальныя тэхналогіі, адаптаваць сельскую гаспадарку да кліматычных змяненняў і паскараць лічбавую трансфармацыю галіны.

Юрый Горлаў абазначыў, што па памеры сельгасугоддзяў на душу насельніцтва Беларусь уваходзіць у топ-20 сусветных лідараў. Дасягнуты высокі ўзровень забяспечанасці ўласным харчаваннем. Аб'ём узаемнага гандлю Беларусі з краінамі ЕАЭС па выніках 2025 года вырас у параўнанні з 2020 годам у два разы. Забяспечваецца далейшае ўмацаванне экспартнага патэнцыялу краіны і павышэнне ўкладу АПК у эканоміку Беларусі. Беларускі АПК мэтанакіравана рухаецца да новых рубяжоў, абапіраючыся на мадэрнізацыю вытворчасці, імпартазамяшчэнне і паглыбленае супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС.

Удзельнікі падтрымалі адпаведныя пратакольныя рашэнні. У наступным годзе старшынства ў савеце па аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС пяройдзе да Кыргызстана.

Паводле БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю